#
Час працы
Панядзелак-Чацвер - 08.30-17.30
Пятніца - 08.30-16.00
абедзенны перапынак - 13.00 да 13.42
#
Тэлефон гарачай лініі
+375 (152) 64 23 23
#
Электронная пошта
csms@csmsgrodno.by
#
Для асоб з паслабленем зроку
Русская версия сайта Беларусская версия сайта Английская версия сайта
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі»

Савет ЕЭК зацвердзіў парадак каардынацыі работ па стандартызацыі ў ЕАЭС

Парадак, распрацаваны ў адпаведнасці са Стратэгічнымі напрамкамі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года, вызначае працэдуры, якія забяспечваюць узаемадзеянне органаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза па шэрагу напрамкаў.


Сярод іх – планаванне распрацоўкі міждзяржаўных стандартаў, неабходных для прымянення і выканання патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў, падрыхтоўка і зацвярджэнне праграм па іх распрацоўцы; каардынацыя дзеянняў нацыянальных органаў па стандартызацыі пры распрацоўцы (унясенні змен, пераглядзе) міждзяржаўных стандартаў, прадугледжаных праграмамі; узаемадзеянне пры распрацоўцы і прыняцці стандартаў на прадукцыю, на якую яшчэ не прыняты тэхрэгламенты, але ўключаную ў адзіны пералік прадукцыі, адносна якой у ЕАЭС устанаўліваюцца абавязковыя патрабаванні (напрыклад, высакавольтнае абсталяванне, службовая і грамадзянская зброя, сродкі аховы раслін і іншыя).

Нацыянальныя органы будуць супрацоўнічаць таксама па пытаннях увядзення ў дзеянне і прымянення міждзяржаўных стандартаў, нацыянальных стандартаў і методык вымярэнняў, неабходных для прымянення і выканання патрабаванняў тэхрэгламентаў; распрацоўкі стандартаў, звязаных з забеспячэннем кааперацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў-членаў у сферы прамысловасці, транспарта, энергетыкі і ў іншых сферах; каардынацыя дзеянняў па развіццю стандартызацыі ў галіне тэхнічнага рэгулявання.

Прымяненне палажэнняў парадку будзе садзейнічаць развіццю стандартызацыі ў ЕАЭС, сістэмнаму планаванню работ па забеспячэнню прымянення саюзных тэхрэгламентаў, прымяненню прагрэсіўных міжнародных і рэгіянальных стандартаў.

 

Па матэрыялах Еўразійскай эканамічнай камісіі

 

26-06-2023