З мэтай пашырэння кола суб'ектаў тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, якія могуць быць уцягнуты ў разгляд праектаў міждзяржаўных стандартаў (ДАСТ) і абгрунтаванае меркаванне якіх можа быць улічана пры дапрацоўцы праектаў ДАСТ, групай стандартызацыі Гродзенскага ЦСМС праводзяцца работы па ўключэнні максімальнай колькасці зацікаўленых прадпрыемстваў г. Гродна і Гродзенскай вобласці ў працэс разгляду праектаў ДАСТ у адпаведнасці з вобласцю прымянення.
Зацікаўленыя прадпрыемствы могуць азнаёміцца з перспектыўнымі патрабаваннямі ўводзімых стандартаў і зрабіць высновы аб неабходнасці або дастатковасці пераарыентацыі сваёй тэхнічнай базы, увядзенні інавацый, распрацоўцы новых напрамкаў дзейнасці, а таксама паўплываць на змест патрабаванняў праектаў стандартаў.
Прапануем усім зацікаўленым бакам прыняць удзел у разглядзе праектаў і канчатковых рэдакцый праектаў міждзяржаўных стандартаў для фарміравання кансалідаванага водгуку ад нашага рэгіёну.
Прапановы па распрацоўцы дзяржаўных стандартаў можа прадставіць любая зацікаўленая арганізацыя ў адпаведнасці з Правіламі распрацоўкі дзяржаўных стандартаў Рэспублікі Беларусь, зацверджанымі пастановай Дзяржстандарта ад 12 ліпеня 2017 г. № 59. З пералікам праектаў ДАСТ, якія паступілі на разгляд у Рэспубліку Беларусь, можна азнаёміцца па спасылцы (рус.).
У выпадку Вашай зацікаўленасці ў праекце (праектах) ДАСТ звяртайцеся ў Гродзенскі ЦСМС даслаўшы запыт на электронную пошту: nd@csmsgrodno.by ці па факсе +375 (152) 64 31 27 ці ў БелДІСС (orp@belgiss.by, t.marchankava@belgiss.by), паведаміўшы абазначэнне і найменне праекта (праектаў) ДАСТ, а таксама кантактныя дадзеныя.
У мэтах кансалідацыі беларускага народу, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2023 год аб'яўлены Годам міру і стварэння.