#
Час працы
Панядзелак-Чацвер - 08.30-17.30
Пятніца - 08.30-16.00
абедзенны перапынак - 13.00 да 13.42
#
Тэлефон гарачай лініі
+375 (152) 64 23 23
#
Электронная пошта
csms@csmsgrodno.by
#
Для асоб з паслабленем зроку
Русская версия сайта Беларусская версия сайта Английская версия сайта
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі»

Рэспубліканская акцыя МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

З 27 лютага па 24 сакавіка 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», якая прымеркавана да Сусветнага дня грамадзянскай абароны.


Сусветны дзень грамадзянскай абароны (World Civil Defense Day) адзначаецца штогод 1 сакавіка. Ён быў заснаваны па рашэнні Генеральнай асамблеі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай абароны (International Civil Defence Organisation, ICDO) у 1990 годзе ў мэтах прыцягнення грамадскай увагі да важных задач, якія выконваюцца нацыянальнымі службамі грамадзянскай абароны, грамадзянскай аховы, і процідзеяння надзвычайным сітуацыям. Нярэдка назва гэтага свята перакладаецца па-іншаму: Сусветны дзень грамадзянскай аховы.

Датай свята абраны дзень уступлення ў сілу (1 сакавіка 1972 года) статута Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай абароны (МАГА), прыняцце якога надало МАГА статус міжурадавай арганізацыі.

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь пытаннямі грамадзянскай абароны займаецца Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У рамках падрыхтоўкі насельніцтва краіны да дзеянняў ва ўмовах надзвычайных сітуацый і ваенных канфліктаў штогод праводзіцца больш за паўтары тысячы мерапрыемстваў, уключаючы вучэнні, трэніроўкі, зборы, семінары, спаборніцтвы. Безумоўна, набытыя пры гэтым веды, уменні і навыкі запатрабаваны ў паўсядзённым жыцці для аказання дапамогі людзям, якія трапілі ў бяду.

Вось і мерапрыемствы акцыі МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» будуць накіраваны на навучанне насельніцтва дзеянням пры сігнале «Увага ўсім!», а таксама правілам бяспекі жыццядзейнасці.

Акцыя пройдзе ў 2 этапы: на першым, з 27 лютага па 10 сакавіка 2023 года, увага работнікаў МНС будзе ўдзелена ўстановам адукацыі. Ратавальнікі будуць праводзіць навучальныя мерапрыемствы з дзецьмі, бацькамі і педагогамі.

Другі этап, з 14 па 18 сакавіка 2023 года, будзе накіраваны на жыхароў інтэрнатаў, працоўныя калектывы, а таксама наведвальнікаў месцаў масавага знаходжання людзей.

У рамках акцыі ў эфіры радыёстанцый пройдуць віктарыны, на тэлебачанні, у сацыяльных сетках і месэнджарах будуць трансліравацца тэматычныя відэаролікі МНС.

Работнікі МНС падрыхтавалі для ўдзельнікаў мноства разнастайных, цікавых і карысных мерапрыемстваў, прыняўшы ўдзел у якіх можна будзе набыць каштоўныя веды па бяспецы жыццядзейнасці, а таксама зарадзіцца добрым настроем.

Удзельнічайце ў мерапрыемствах ад ратавальнікаў! Бо захаванне асноўных правіл пажарнай бяспекі – залог вашага дабрабыту.

 

План мерапрыемстваў па правядзенні акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» у рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі», у перыяд з 14 па 24 сакавіка 2023 года (рус.).

 

14-03-2023