#
Час працы
Панядзелак-Чацвер - 08.30-17.30
Пятніца - 08.30-16.00
абедзенны перапынак - 13.00 да 13.42
#
Тэлефон гарачай лініі
+375 (152) 64 23 23
#
Электронная пошта
csms@csmsgrodno.by
#
Для асоб з паслабленем зроку
Русская версия сайта Беларусская версия сайта Английская версия сайта
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі»

Аб'яўлены конкурс «Лепшы метролаг» у 2023 годзе

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі» (БелДІМ) аб'яўляюць аб правядзенні конкурсу «Лепшы метролаг» у 2023 годзе.


Яго мэта – павышэнне кваліфікацыйнага ўзроўню, прафесійнай кампетэнцыі і стымуляванне творчай актыўнасці спецыялістаў-метролагаў.

Прымаць удзел у гэтым конкурсе могуць спецыялісты-метролагі арганізацый Рэспублікі Беларусь усіх форм уласнасці. Да ўдзелу дапускаюцца метролагі, якія прапрацавалі ў арганізацыі на займаемай пасадзе не менш як тры гады. Ад адной арганізацыі можа ўдзельнічаць адзін прадстаўнік. Паўторны ўдзел у конкурсе дапускаецца не раней як праз чатыры гады.

Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях: «Лепшы метролаг ДМС» (ДМС – дзяржаўная метралагічная служба) і «Лепшы метролаг» (для іншых арганізацый).

Арганізацыя, якая прадстаўляе свайго спецыяліста-метролага для ўдзелу ў конкурсе, павінна накіраваць да 4 красавіка 2023 г. у сакратарыят конкурснай камісіі, сфарміраваны пры БелДІМ, ліст з камплектам дакументаў (характарыстыка-анкета і дакументы, якія пацвярджаюць указаныя ў ёй звесткі, згоду на апрацоўку персанальных даных).

Дадаткова кіраўніком арганізацыі павінна быць падрыхтавана і накіравана даведка-характарыстыка на спецыяліста-метролага, які прымае ўдзел у конкурсе.

Ацэнка прадстаўленых дакументаў праводзіцца аргкамітэтам конкурсу па наступных крытэрыях: уклад у агульныя пытанні развіцця метралагічнай службы ў арганізацыі; удзел ва ўкараненні ўдасканаленых метадаў і сродкаў метралагічнага абслугоўвання; агульны стан метралагічных работ на прадпрыемстве па забеспячэнні адзінства вымярэнняў; стан рацыяналізатарскай працы ў галіне метралогіі і ўдзел у гэтай рабоце канкурсанта; удзел у навуковых і практычных распрацоўках; пералік апублікаваных артыкулаў па пытаннях метралогіі; іншыя характарыстыкі, якія адлюстроўваюць дзейнасць спецыяліста ў галіне прыкладной метралогіі.

Пераможцамі (I месца) і прызёрамі (II і III месцы) конкурсу прызнаюцца канкурсанты, якія набралі максімальную колькасць балаў. Іх узнагароджанне праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня метралогіі, які адзначаецца 20 мая. 

Вынікі конкурсу публікуюцца на афіцыйных сайтах Дзяржстандарту і БелДІМ, а таксама ў навукова-тэхнічным часопісе «Метралогія і прыборабудаванне».

 

Дадатковую інфармацыю аб конкурсе і неабходныя кансультацыі можна атрымаць у БелДІМ, 220053, г. Мінск, Старавіленскі тракт, д. 93, тэл.:  +375 (17) 373 62 63, e-mail: info@belgim.by.

 

Па матэрыялах прэс-службы Дзяржстандарту

 

09-03-2023